Logo
Print this page

Гомельскія каталікі правялі Набажэнствы пад адкрытым небам

Нядзельныя Святыя Імшы 5 жніўня ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі прайшлі не ў касцёле, а на пляцоўцы перад уваходам у храм. Набажэнствы пад адкрытым небам прыйшлося праводзіць з-за рамонту памяшкання: касцёл рыхтуюць да афарбоўкі і роспісу алтарнага абраза.

- ММы, быццам габрэйскі народ у сённяшнім чытаннях, апынуліся ў пустэчы. Маленькія змены прыносяць у нашае жыццё вялікія праблемы. Мы бачым, як нам цяжка славіць Бога пад такім пякучым сонцам. Бачым сваё сэрца. Падобныя выпрабаванні Бог дае нам не здарма. Дзякуючы ім нашы сэрцы становяцца ўпакоранымі, а бо толькі ў такіх сэрцах можа пасяліцца Хрыстос. Інакш мы становімся проста рэлігійнымі або ў нас ўзрастае ганарыстасць. Мой грэх заўсёды перада мною - калі хрысціянін забыўся, што ён грэшнік, Бог нагадвае яму пра гэта, - адзначыў падчас казання кс. Славамір.

- Так што ўсе праблемы, якія здараюцца - гэта не нейкія няўдачы, гэта ўсё Бог дае для нашага збаўлення. Каб перастаць грашыць - трэба грашыць. Як і для таго, каб жыць - трэба памерці. Памерці для сябе, каб жыць для Госпада.

Больш фота тут >>>

Last modified onСерада, 23 Красавік 2014 12:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.