Logo
Print this page

Гомельскія уніяты аднавілі рэгулярнае правядзенне Літургій у касцёле

Службы ладзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў катэхетычным зале на першым паверсе храма ў 16.30.

Гомельская грэка-каталіцкая парафія Трох Свяціцеляў аднавіла рэгулярнае правядзенне Боскай Літургіі ў касцёле Нараджэння Божай Маці. Службы праводзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў катэхетычным зале на першым паверсе храма ў 16.30.

Праводзіць Літургіі святар Магілёўскай парафіі айцец Васіль Ягораў. На службы запрашаюцца ўсе вернікі візантыйска-славянскага абраду.

Грэка-каталікі - прадстаўнікі беларускай уніяцкай Царквы, створанай для каталікоў, якія вызнаюць візантыйскі абрад. Яна была ўтворана пасля заключэння Брэсцкай уніі ў 1596 годзе. Вернікі прызнаюць вяршэнства Папы Рымскага, але моляцца па ўсходнім абрадзе. У 1791 годзе уніяты складалі 39% насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Пасля ўтварэння Савецкага Саюза і аж да распаду камуністычнай імперыі беларускія грэка-каталікі выйшлі з падполля і атрымалі магчымасць свабоднага вызнання веры. Па дадзеных за 2008 год у Беларусі налічваецца каля 10 тысяч вернікаў грэка-каталіцкага абраду.

Last modified onАўторак, 02 Снежань 2014 10:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.