Logo
Print this page

Капэла «Дзянніца» ГДУ імя Скарыны дала вялікі канцэрт у гомельскім касцёле [фота]

На канцэрце былі госці з Шатландыі - удзельнікі грамадскага аб'яднання «Сябры Гомеля».

Народная харавая капэла «Дзянніца» Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны выступіла з вялікім бясплатным канцэртам у гомельскай рыма-каталіцкай царкве. Канцэрт быў прымеркаваны да ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы - гэта свята каталікі адзначылі 26 траўня.

- Праз музыку Бог таксама гаворыць з намі, бо гэта адно з мастацтваў, здольных адкрываць межы нябеснага, - падкрэсліў вікарый парафіі айцец Дамінік.

Капэла пад кіраўніцтвам дырыжора Мікалая Казлова выканала вядомыя творы рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў, духоўныя і народныя песні.

На канцэрт былі запрошаны госці з Шатландыі - удзельнікі грамадскага аб'яднання «Сябры Гомеля», якое рэалізуе ў Беларусі розныя дабрачынныя праекты.

 

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.