Дзеці паказалі Калядны спектакль у касцёле, а цымбалісты далі дабрачынны канцэрт [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Праз просты сюжэт дзеці распавялі, як да чалавека прыходзіць Ісус Хрыстос.
У другую нядзелю пасля Раства ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве дзеці паказалі Калядны спектакль, які ім дапамаглі падрыхтаваць сёстры Маці Тэрэзы. Дзеці спявалі, танчылі, а таксама распавялі праз просты сюжэт, як да чалавека прыходзіць Ісус Хрыстос - праз патрабуючых, тых, хто звяртаецца па дапамогу. Менавіта ў справах міласэрнасці можна сустрэць Самога Бога.
Таксама 3 студзеня ў 19.30 у касцёле прайшоў бясплатны дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі (Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Канцэрт далі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына, Лізавета і Святаслаў Марозавы (цымбалы, фартэпіяна), а таксама Таццяна Купрэева і Марына Раўкоўская (фартэпіяна). Ад слухачоў віталіся ахвяраванні, якія будуць перададзеныя ў Дзіцячую вёску.
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы