Logo
Print this page

Спецыяліст у сэксуальных адносінах у сям'і айцец Ксаверый Кнотц ўпершыню правядзе ў Беларусі семінар для сужэнцаў [відэа]

На сустрэчу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, пачатак семінара - у 9.30 15 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле.

Упершыню Беларусь наведае а. Ксаверый Кнотц - польскі святар, капуцын, доктар пастаральнай тэалогіі, душпастыр сем’яў, аўтар вядомых кніг, прысвечаных сексуальнай этыцы Касцёла, які ўжо доўгі час займаецца вучэннем аб прыгажосці сексуальных адносін у сям’і і хрысціянскім жыцці. 15 чэрвеня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены а. Кнотц правядзе семінар «Сужэнскі акт - шанец сустрэчы з Богам і сужэнцам».

Канферэнцыі будуць праходзіць у дольным касцёле ў канферэнц-зале. Падчас іх будуць закрануты тэмы адкрыцця Божай прысутнасці ў сужэнскім жыцці, сексуальнага выхавання ў сям’і, разумення сувязі паміж каханнем і сексуальнасцю. Таксама будзе магчымасць задаць а. Ксаверыю Кнотцу пытанні.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.