Гамяльчанін прымаў хрост і браў шлюб у адзін дзень [фота]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (5)
Аляксандр Амон прыйшоў у гомельскі касцёл паўгады таму і вырашыў даверыць сваё жыццё Хрысту.
Незвычайная ўрачыстая падзея адбылася ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі 23 чэрвеня. На нядзельнай Святой Імшы малады чалавек Аляксандр Амон прымаў сакрамэнт хросту, а затым адразу ж уступіў у царкоўны шлюб са сваёй жонкай Марынай. - Шляхі Гасподнія сапраўды невыведныя: калі Аляксандр ўпершыню зайшоў у царкву, ён і не думаў, што хутка вось так будзе стаяць ля алтара. Бог выкарыстоўвае нечаканыя моманты ў жыцці чалавека, каб пацягнуць яго за сабой, - сказаў падчас гаміліі айцец Славамір.
- Як кажа сёння Евангелле, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе, а хто страціць душу сваю дзеля Хрыста, той знойдзе яе. Аляксандр і Марына ўжо пачалі разумець таямніцу гэтых словаў. Бо любіць - гэта значыць памерці для сябе і жыць для іншых. Сужэнцы сустрэліся з уваскрослым Езусам і вырашылі ісці за Ім. Яны ўжо зразумелі, што чалавечай любові не хапае для сапраўдных адносін.
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган