Logo
Print this page

У Гомелі могуць зруйнаваць рэшткі старадаўняга касцёла і археалагічны пласт

Пры рэканструкцыі плошчы Леніна плануюць пабудаваць падземныя пераходы.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомеля абнародавала бліжэйшыя планы па рэканструкцыі вуліц у цэнтры горада. У прыватнасці плануецца будаўніцтва трох падземных пешаходных пераходаў у раёне плошчы Леніна - гэта павінна спрыяць павелічэнню прапускной здольнасці плошчы. Будаўніцтва аднаго з падземных пераходаў запланавана як раз у тым месцы, дзе з пачатку 19-га стагоддзя стаяла каталіцкая святыня Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узарваная бальшавікамі ў 1940 годзе.

Навіну аб новых ідэях мясцовых уладаў пракаментавала вядомы гомельскі гісторык Марыя Булавінская:

- Улады плануюць праз месяц зрабіць падземныя пераходы на месцы, дзе раней стаяў касцёл. Гэта значыць, што прыдзецца зруйнаваць фундамент касцёла, які знаходзіцца зараз пад асфальтам, і зруйнаваць археалагічны пласт перыяду Сярэднявечча.

Іншыя краязнаўцы прапануюць пачаць кампанію супраць будаўніцтва падземных пераходаў або прапанаваць уладам перагледзець праект і аднесці будоўлю далей ад гістарычных месцаў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.