Logo
Print this page

Каталіцкую моладзь запрашаюць на сустрэчу ў Гомелі

У праграме - малітва, канферэнцыя святара, стасункі, сцэнкі, песні.

У суботу, 5 лістапада, каталіцкую моладзь гомельскага дэканата запрашаюць на сустрэчу. У праграме - святая Імша, малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, канферэнцыя святароў на тэму жыцця моладзі ў хрысціянскай веры, а таксама абед, стасункі, сцэнкі і песні. Правядуць сустрэчу айцец Алег з Рагачова і айцец Юры з гомельскай парафіі.

Сустрэча пачнецца аб 11-й гадзіне ў Доме міласэрнасці (вул. Савецкая, 146а). Чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў маладых людзей - не толькі з Гомеля, але і са Светлагорску, Рагачова, Мазыра, Нароўлі.

Нагадаем, раней тут праходзіла Велікодная, Калядная сустрэча моладзі (гл. фота).

Last modified onПанядзелак, 31 Кастрычнік 2016 23:16
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.