Logo
Print this page

Валанцёры правялі «талаку» на старадаўніх каталіцкіх могілках [фота]

Вядомая бард Вальжына Цярэшчанка таксама прыязджала на акцыю і выконвала для яе ўдзельнікаў аўтарскія песні.

Актывісты гомельскіх грамадскіх аб'яднанняў «Талака» і «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама кааліцыі «Наша альтэрнатыва» правялі ўборку на родавых пахаваннях прадстаўнікоў шляхты Перасвет-Солтанаў. Закінуты склеп з разбуранымі магіламі і перавернутымі надмагільнымі плітамі знаходзіцца ў вёсцы Люшаў Буда-Кашалёўскага раёна, якая належала старадаўняму шляхетнаму каталіцкаму роду. У пачатку 17 стагоддзя тут быў пабудаваны касцёл.

Гомельская парафіянка, вядомы бард Вальжына Цярэшчанка таксама прыязджала на «талаку» і выконвала для яе ўдзельнікаў аўтарскія песні. Дарэчы, на могілках была знойдзена надмагільная пліта Міхала Перасвет-Солтана, які жыў у ХІХ стагоддзі. Яго дачка, Антаніна Стэфанія, прысвяціла сваё жыццё Богу і была генеральным настаяцелем Кангрэгацыі сясцёр Уваскрасення Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Актывісты навялі парадак на магілах, спілавалі некаторыя дрэвы, пачысцілі надмагільныя пліты, перапісалі зьвесткі з помнікаў. Аднак для таго каб навесці належны парадак, намаганняў валанцёраў недастаткова - неабходна тэхніка і дапамога большай колькасці людзей.

Фота Вальжыны Цярэшчанкі і Кастуся Жукоўскага.


FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.