Больш за 30 шматдзетных сем'яў налічваецца ў гомельскай каталіцкай парафіі
- Written by admin
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
У трэці раз бацькамі сталі сужэнцы Казубенка і распавялі, чаму не баяцца прымаць дзяцей, якіх дае Бог.
14 кастрычніка гомельская маладая сям'я Казубенка стала шматдзетнай - у 6 гадзін раніцы ў Мікалая і Марыі нарадзілася трэцяе дзіця, дзяўчынка, якую назвалі Тэрэзай. Сужэнцы Казубенка - даўнія вернікі касцёла, а сталі адной сям'ёй усяго некалькі гадоў таму, пасля таго, як Бог у корані змяніў іх жыццё. Мікалай і Марыя, якія да гэтага часу шукалі сваю волю, пагадзіліся з воляй Бога, абвянчаліся, і цяпер прымаюць Яго падарункі.
- Мы не баімся прымаць новых дзяцей, бо не мы даем жыццё, а Бог. І калі Ён дае яго, то дае і ўсё неабходнае для жыцця. Мы зразумелі, што не трэба баяцца, а трэба ісці следам за Ім і прымаць усе Яго дары, незалежна ад таго, радасныя яны ці сумныя. А калі Гасподзь дае новае жыццё - гэта заўсёды велізарная радасць не толькі для сям'і, але і для ўсіх навакольных, - кажа Мікалай Казубенка.
У цэлым, у гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці ўжо больш за 30 шматдзетных сем'яў. Прычым, многія сужэнцы выхоўваюць не толькі па тры, але і па чатыры, па пяць дзяцей.
Related items
-
У касцёлах асвячаюць аўтамабілі [+малітва кіроўцы]
-
«Зразумець логіку сусвету». Ватыканскі астраном - пра здымкі тэлескопа «Джэймс Уэб»
-
Дыпламаты ЕЗ у Беларусі наведалі могілкі і кляштар у Івянцы
-
«Чаму Марадона?» Выгляд новага касцёла ў Віцебску выклікаў дыскусіі сярод вернікаў
-
Канцэртамі ў Пінску, Магілёве і Гродне стартаваў маштабны арганны фестываль