Logo
Print this page

Бэтлеемку паказалі дзеці ў Гомелі [фота]

Бэтлеем знаходзіцца ў сэрцы кожнага чалавека, менавіта там хоча нарадзіцца Ісус.

У завяршэнне Каляднага перыяду ў Каталіцкай царкве дзеці парафіянаў гомельскага касцёла паказалі традыцыйную Калядную сцэнку. З дапамогай сясцёр ордэна Маці Тэрэзы дзеці распавялі пра Раство на зразумелай для ўсіх мове, з песнямі і танцамі. А пробашч парафіі айцец Славамір нагадаў, што Бэтлеем знаходзіцца ў сэрцы кожнага чалавека, менавіта там хоча нарадзіцца Ісус Хрыстос. І галоўны падарунак на Каляды робіць сам Гасподзь - Ён дае нам любоў і Вечнае жыццё.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.