Logo
Print this page

Біскупы Пінскай дыяцэзіі сустрэліся з гомельскімі ўладамі і з праваслаўным Уладыкам Стэфанам

9 жніўня Гомель наведалі біскуп Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі Антоній Дзям'янка і дапаможны біскуп Казімір Велікаселец. У гарвыканкаме адбылася сустрэча з мэрам Віктарам Піліпцом, яго намеснікам Аленай Клічкоўскай, а таксама начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Ганнай Шыдлоўскай. У цёплай сяброўскай атмасферы святары абмеркавалі з уладамі пытанне аб знаходжанні біскупа Велікасельца ў Гомелі ў якасці дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі.

Таксама адбылася сустрэча ў аблвыканкаме з начальнікам аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мікалаем Пратасавіцкім і намеснікам старшыні аблвыканкама Пятром Кірычэнкам.

Пазней адбылася сустрэча з праваслаўным епіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам. Размова прайшоў у сяброўскім хрысціянскім адзінстве. Уладыка Стэфан адзначыў, што мае надзею на супрацоўніцтва з каталікамі перш за ўсё ў сацыяльнай сферы.

Last modified onСерада, 15 Жнівень 2012 19:48
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.