На вуліцы ў Гомелі католікі прапаведуюць Уваскрасенне Хрыста [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Вернікі чытаюць Евангелле, спяваюць, танчаць і распавядаюць пра асабістую сустрэчу з Езусам.
Кожную нядзелю Велікоднага часу Нэакатэхуменальныя суполкі Каталіцкай царквы ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы - ля касцёла мінакам гавораць пра любоў і збаўленне ў Езусе Хрысце. Ва ўсім свеце ў гэты час католікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, Яго любові і перамозе над смерцю. Паводле беларускіх законаў без дазволу ўладаў ладзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на прылеглай да храма тэрыторыі. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы гэтаму нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пад гітары і барабаны вернікі з суполак спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць, гавораць пропаведзь і асабістае сведчанне - зыходзячы са свайго досведу, распавядаюць, як ўваскрослы Хрыстус дзейнічае ў іх жыцці. Таксама мінакам раздавалі абразкі з выявай Езуса Міласэрнага і вяночкам да Божай міласэрнасці.
Такія сустрэчы ля касцёла праводзяцца кожную нядзелю ў 13.30. Католікі запрашаюць прыйсці кожнага, каб пачуць Добрую вестку.
Related items
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах