Logo
Print this page

Дапаможам гамяльчанцы з ДЦП прайсці бясплатную рэабілітацыю ў Славакіі!

Каб дапамагчы Юліі выканаць мару, трэба ўсяго толькі прагаласаваць за фота.

У конкурсе міжнароднага рэабілітацыйнага цэнтра Adeli ў Славакіі ўдзельнічае маладая гамяльчанка Юлія Чыкунова. У дзяўчыны ДЦП, яна інвалід другой групы, але нягледзячы на гэта атрымала адукацыю псіхолага і працуе ў Дзіцячай вёсцы для інвалідаў і каталіцкім Доме міласэрнасці, дапамагаючы такім жа, як яна сама (чытайце падрабязней гісторыю Юліі).

Мара дзяўчыны - самой прайсці басанож па ранішняй расе, але для гэтага неабходна сур'ёзная рэабілітацыя, якая каштуе вельмі дорага, таму не даступная для Юліі. Аднак цэнтр Adeli абвясціў конкурс, пераможца якога зможа прайсці курс бясплатна. Каб дапамагчы Юліі выканаць мару, трэба ўсяго толькі прагаласаваць за фота на гэтай старонцы: http://ru.adeli-center.com/contest-photo/52/

Галасаванне працягнецца да 12 чэрвеня.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.