Logo
Print this page

«Штодня ў Беларусі забіваюць 82 дзіцяці». Аўтапрабег супраць абортаў прайшоў у Гомелі

За год у рэгіёне 360 жанчын захавалі цяжарнасць пасля перадабортнага кансультавання.

У суботу, 3 чэрвеня, у Гомелі прайшоў традыцыйны аўтапрабег у абарону жыцця. Каля дзесяці машын са сцягамі і налепкамі, на якіх размешчаны заклік не рабіць аборты, а захоўваць жыццё, стартавалі з плошчы Паўстання, праехалі па цэнтральных вуліцах і ўсіх раёнах горада, а затым зноў вярнуліся на плошчу Паўстання. Там пралайф-актывісты раздавалі ўлёткі і буклеты з інфармацыяй пра сямейныя каштоўнасці, прэстыжы мацярынства і шматдзетных сем'яў, з заклікам захоўваць зачатым дзецям жыццё, а не забіваць іх праз аборты.

У акцыі прыняла ўдзел «Місіс Беларусь» Юлія Перагудава са сваёй сям'ёй, сярод удзельніц таксама была жанчына, якая захавала дзіцяці пасля перадабортнага кансультавання, стала пралайф-актывісткай і з радасцю выхоўвае сына.

Кожны год да Дня абароны дзяцей такую акцыю арганізуе грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў», якое аб'ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў іншых прафесій.

Як распавяла актывіст арганізацыі, лекар-гінеколаг Ларыса Гапоненка, ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці арганізавана перадабортнае кансультаванне з удзелам лекараў, валанцёраў і святароў. Па выніках 2016 году каля 4 тыс. жанчын звярнуліся ў медустановы Гомельскай вобласці з нагоды перапынення цяжарнасці, але пасля перадабортнага кансультавання прыкладна 360 жанчын захавалі дзіцяці - гэта крыху больш, чым у мінулыя гады.

Лекар адзначае, што ў дзень у Беларусі здзяйсняецца ў сярэднім 82 аборта (каля 30 тыс. абортаў за год): «Калі пры тэракце гіне 20 ці 50 чалавек, пра гэта гаворыць увесь свет, мы шкадуем гэтых людзей, а тут кожны дзень гіне 82 дзіцяці - і мы маўчым. Таму мы хочам прыцягнуць увагу да гэтай трагедыі».

Last modified onПанядзелак, 05 Чэрвень 2017 20:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.