Logo
Print this page

Зацверджаны лагатып юбілею Гомеля: Калядная зорка і вышыванка

875-годдзе горада адзначаць у верасні 2017 года.

Нацыянальны арнамент унеслі ў афармленне лагатыпа, прысвечанага 875-годдзю Гомеля, якое адзначаць у верасні 2017 года. Гарвыканкам прадставіў святочны лагатып, распрацаваны сумесна з гарадскім інфармацыйным цэнтрам і аформлены на рускай мове. Аднак на малюнку герб Гомеля размешчаны на фоне нацыянальных беларускіх узораў. Галоўным з іх стаў сімвал Каляднай (Віфлеемскай) зоркі, з якой у традыцыі беларусаў праходзіць Каляда на Божае нараджэнне.

Адзначаецца, што ўзоры пры афармленні лагатыпу былі запазычаныя ў знакамітага неглюбскага ручніка.

Дарэчы, юбілеі свайго заснавання хутка адзначаць і іншыя гарады Беларусі, напрыклад, Пінск, Брэст, Магілёў. Там мясцовыя ўлады праводзілі адкрытыя конкурсы святочных лагатыпаў. У большасці выпадкаў перамаглі карцінкі з сімвалічным малюнкам галоўных архітэктурных славутасцяў гарадоў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.