Logo
Print this page

Алесь Разанаў прадставіць у Гомелі «перастварэнні» твораў Скарыны

Паэт падрыхтаваў выданне да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Вядомы беларускі паэт сучаснасці Алесь Разанаў прэзентуе сваю кнігу «перастварэнняў» прадмоў і пасляслоўяў Францішка Скарыны на сучасную беларускую мову. Упершыню ў краіне прэзентацыя кнігі пройдзе ў Гомелі - у дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны. Прэзентацыя адбудзецца 5 кастрычніка ў чытальнай зале корпуса №3 ГДУ. Пачатак - у 12.00.

Мерапрыемства прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Нагадаем, першай беларускай друкаванай кнігай стала Біблія Францішка Скарыны.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.