Logo
Print this page

«Школа веры» для моладзі і дарослых запрашае на сустрэчы

На заняткі ў Гомелі запрашаюць тых, хто чакае сакрамэнтаў ці хоча знайсці адказы на тэму веры

У гомельскім рымска-каталіцкім храме праходзяць штогадовыя сустрэчы «Школы веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі кс. Аляксандр Канановіч запрашае на сустрэчы і гутаркі вернікаў і тых, хто хацеў бы паглыбіць свае духоўныя пазнанні, знайсці адказы на пытанні пра веру і жыццё Каталіцкай царквы. У "Школе" чакаюць і тых, хто хоча прыняць у касцёле сакрамэнты хросту і шлюбу, рыхтуецца хрысціць дзіця або стаць хросным, а таксама тыя, хто жадае спавядацца і прымаць у Каталіцкай царкве святую Камунію.

«Школа веры» чакае і тых, хто не бачыць сэнсу жыцця, хто адзінокі або мае праблемы ў сям'і, хто шукае сваё пакліканне, сустрэчы з Богам.

Заняткі праходзяць кожны панядзелак у 19.15 у класе на першым паверсе касцёла. Адрас храма: Гомель, вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт».

Last modified onНядзеля, 20 Лістапад 2022 17:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.