Logo
Print this page

У Гомелі пачаў служыць новы каталіцкі святар - Андрэй Багдановіч [фота]

«Я маю вялікую радасць ад таго, што магу быць карысны Богу на гэтым месцы».

26 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста - Валадара Сусвету, у гомельскай рымска-каталіцкай парафіі афіцыйна пачаў служэнне новы святар - Андрэй Багдановіч. Новапрэзбітэр правёў сваю першую ўрачыстую святую Імшу і блаславіў усіх удзельнікаў службы.

- Калі я цяпер стаю тут перад вамі ў якасці святара, значыць, я магу чымсьці спатрэбіцца Богу на гэтым месцы, быць Яму карысным. І я маю ад гэтага велізарную радасць, - падзяліўся кс. Андрэй.

Нагадаем, 11 лістапада 2017 года ў катэдральным касцёле ў Пінску падчас святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, сан святара атрымаў 24-гадовы Андрэй Багдановіч. Апошнія чатыры месяцы ў якасці дыякана ён служыў у гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці. Ужо святаром ён вярнуўся ў Гомель і працягне тут сваю пастырскую дзейнасць.

Андрэй Багдановіч нарадзіўся 4 лістапада 1993 г. у вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна. У 2011 годзе паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. 22 кастрычніка 2016 гады ён стаў дыяканам. Чытайце яго інтэрв'ю пра гісторыю паклікання.

Нагадаем, раней у гомельскай каталіцкай парафіі служылі польскія святары, шмат гадоў пробашчам быў кс. Славамір Ласкоўскі, які арганізаваў парафію, пабудаваў храм і зрабіў шмат іншых добрых для горада спраў. Нядаўна новым пробашчам стаў беларус Юрый Варанко.

Last modified onСерада, 29 Лістапад 2017 22:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.