BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На парафіяльным свяце гомельскага касцёла біскуп асвяціў алтарны абраз (ФОТА, ВІДЭА)

8 верасня - у Дзень нараджэння Панны Марыі - гомельская рыма-каталіцкая парафія адзначыла сваё свята. Урачыстае Набажэнства ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Таксама на свята прыехалі святары з суседніх парафій.

- Хрыстос, ужо паміраючы, аддае ўсё чалавецтва пад заступніцтва Божай Маці: Марыя, вось сын твой! Мы ўсе - яе дзеці. І сёння мы прыйшлі павіншаваць нашу Маці з нараджэннем і прасіць, каб яна сваім заступніцтвам берагла нас ад зла. Хвала Богу, што ў Гомель прыйшоў Хрыстос. Прымаць Яго - гэта значна большае, чым прымаць міністраў і прэзідэнтаў. І сам Хрыстос прымае абсалютна ўсіх: ад каралёў да людзей самога ніжэйшага саслоўя. Мы вельмі доўга жылі ў атэізме, не маліліся, таму наша грамадства дэградавала. Разводаў больш, чым шлюбаў, аборты, алкагалізм, наркаманія... Але жыццё з Богам нас ахоўвае ад усіх дэманічных сіл. Таму, браты і сёстры, кожны дзень пачынаем і канчаем малітвай, кожную нядзелю ўдзельнічаем у святой Імшы, прымаючы Камунію, і хоць бы раз у месяц спавядаемся, - даў пастырскае пажаданне біскуп.

Завяршылася ўрачыстасць асвячэннем алтарнай іконы-фрэскі, напісанай італьянскімі мастакамі, і Хросным ходам. Але ўвечары касцёл ізноў запоўнілі вернікі: у гэты дзень адзначаў 25-годдзе свайго пасвячэння пробашч, дэкан Гомельскага дэканата, ксёндз Славамір Ласкоўскі. Аб гэтым свяце мы распавядзем крыху пазней.

Таксама з'явіцца інфармацыя і яшчэ аб адным святочным мерапрыемстве. Краязнаўца Уладзімір Васькоў правёў у гомельскім касцёле прэзентацыю сваёй новай кнігі «Каталікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны». Сачыце за абнаўленнямі сайта!

Media

Last modified onАўторак, 18 Верасень 2012 16:19

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць