Logo
Print this page

Міжнародная «Акадэмія сям'і» запрашае сужэнцаў на курс у Гомелі

Сустрэчы прысвечаныя праблемам бацькоў маленькіх дзяцей.

Трэці сезон міжнароднай «Акадэміі сям'і» (IFFD) праходзіць у Гомелі. Сужэнцаў запрашаюць на курс «Першыя літары», прысвечаны праблемам бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце прыкладна 3-8 гадоў. Нагадаем, раней у Гомелі вопытныя мадэратары правялі курсы «Сужэнскае каханне» і «Першыя крокі».

IFFD - Міжнародная федэрацыя развіцця сем'яў. Федэрацыя была створана ў 1978 года ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем'яў з пошукам рашэнняў. Такім чынам семінары не толькі перадаюць веды, але, у першую чаргу, развіваюць уменні і навыкі ў вырашэнні праблем шлюбнага жыцця. Задача IFFD - пабудова гарманічных адносін і шчаслівых сем'яў.

«Акадэмія сям'і» - не будынак, не ўстанова, а супольнасць сем'яў. Адным з заснавальнікаў IFFD быў шматдзетны бацька з Іспаніі Рафаэль Пік. Яго дачка Роза выхоўвае зараз 15 родных дзяцей. Пра тое, як быць шчаслівым у вялікай сям'і, Роза Пік напісала кнігу, якая была прэзентавана ў Беларусі.

Да ўдзелу ў курсе «Першыя літары» ў Гомелі запрашаюць усіх жадаючых. Арыентыровачна, наступная сустрэча пройдзе ў суботу, 2 снежня. Месца і час будуць вызначаныя пасля фарміравання групы. Нагадаем, сустрэчы ў вялікіх групах з мадэратарамі праходзяць раз на два тыдні па суботах. Удзел у курсах абавязковы для абодвух сужэнцаў, паколькі па адзіночцы вучыцца будаваць гарманічныя адносіны не мае сэнсу. Арганізатары не атрымліваюць грошы за правядзенне курсаў, аднак з удзельнікаў вітаюцца ахвяраванні, паколькі неабходны сродкі на арэнду памяшкання, канцылярскія тавары і раздрукоўку матэрыялаў.

Сужэнцам, жадаючым удзельнічаць у курсе «Акадэміі сям'і», неабходна запісацца па тэлефонах: вэлком (029) 911-18-20 (Алёна), МТС (029) 234-05-34 (Павел).

Last modified onЧацвер, 23 Лістапад 2017 15:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.