У Гомелі пары абнавілі свае шлюбныя абяцанні [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
З моманту вянчання ў касцёле многія сем'і сталі шматдзетнымі.
Напярэдадні Новага году, 31 снежня, калі ў Каталіцкай царкве святкуецца дзень Святой сям'і, у гомельскай рымска-каталіцкай парафіі ўрачыста абнавілі свае шлюбныя абяцанні пары, якія святкуюць юбілей шлюбу: 5,10,15, 20 і больш гадоў сумеснага жыцця. Многія сем'і за гэты час сталі шматдзетнымі.
Падчас святой Імшы сужэнцы выйшлі да алтара, сталі тварам адзін да аднаго, узяліся за рукі, і як у час свайго вянчання зноў паабяцалі любіць адно аднаго ў горы і ў радасці, у здароўі і ў хваробах. Пасля абнаўлення абяцанняў сужэнцы абняліся адно з адным.
Чытайце таксама парады сем'ям ад Папы Францішка: Тры галоўных словы ў сямейным жыцці: дазволь, дзякуй, прабач.
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры