Папа Францішак асвяціў камень з Назарэта для новага касцёла ў Гомелі
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Неўзабаве ў Савецкім раёне горада чакаецца пачатак будаўніцтва каталіцкай святыні.
Падчас нядаўняга візіту ad limina Apostolorum каталіцкіх біскупаў Беларусі ў Ватыкан Папа Рымскі Францішак асвяціў камень з Назарэта, які будзе закладзены ў падмурак новага каталіцкага храма ў Гомелі. Пра гэта Пантыфіка папрасіў біскуп Казімір Велікаселец. Гэты невялікі камень ён прывёз раней з роднага горада Езуса Хрыста падчас нацыянальнай пілігрымкі ў Святую Зямлю. І цяпер аб асвячэнні каменя, прывезенага спецыяльна для будучага касцёла ў Гомелі, ён папрасіў Папу, распавёў іерарх Katolik.life пасля вяртання з Рыма.

Адраджэннем ў абласным цэнтры гістарычнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі біскуп Казімір займаецца ўжо шмат гадоў, неўзабаве запланаваны пачатак будаўніцтва аднайменнага храма ў Савецкім раёне Гомеля. Раней касцёл знаходзіўся ў цэнтры горада, але быў узарваны прадстаўнікамі савецкай улады. Святары былі расстраляныя, многія вернікі былі рэпрэсаваныя і таксама забітыя або адпраўленыя ў ссылку.
Пакуль у 500-тысячным Гомелі ёсць толькі адзін каталіцкі храм, які ў нядзелі і асабліва ў вялікія святы не змяшчае ўсіх жадаючых удзельнічаць у святой Імшы.
Related items
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску