У Гомелі 23-га лютага пройдзе Крыжовы шлях «за мужчын»
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У гэтым годзе «мужчынскі дзень» супаў з пятніцай Вялікага посту.
У Вялікі пост, які цяпер перажываюць католікі, кожную пятніцу ў храмах праходзяць Набажэнствы Крыжовага шляху, якія аднаўляюць ў памяці хрысціян асноўныя моманты пакут Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Набажэнства складаецца з 14 стацый, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў пакут Сына Божага, а таксама ўступлення і заканчэння. Традыцыйна на мурах каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў або скульптурных кампазіцый, адпаведных чатырнаццаці стаянням Крыжовага шляху. Такім чынам, вернікі, якія моляцца, падчас Набажэнства абыходзяць ўвесь храм.
Паколькі ў гэтым годзе 23-га лютага, які з савецкіх часоў лічыцца ў нашым грамадстве днём мужчын, выпадае на пятніцу, Крыжовы шлях у гомельскай парафіі вырашана было правесці ў інтэнцыі мужчын. Падчас Набажэнства ў касцёле будуць маліцца за прадстаўнікоў моцнага полу.
- Адзначыць свята можна не проста за сталом, але прыйсці ў храм і падзякаваць Пану за жыццё мужчын у вашай сям'і, а таксама памаліцца пра іх. На літургію запрашаюцца не толькі жанчыны, але і самі мужчыны, - заўважае гомельскі святар кс. Андрэй.
Related items
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?