Logo
Print this page

9 сакавіка, пятніца, 19.00. Езус чакае

Набажэнства «24 гадзіны для Пана» пройдзе ў касцёлах усяго свету, таксама - у Гомелі.

9-10 сакавіка ў каталіцкіх святынях свету па ініцыятыве Папы Рымскага Францішка будзе праходзіць набажэнства «24 гадзіны для Пана», спалучанае з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Такія набажэнствы пройдуць у многіх касцёлах Беларусі. У гомельскай парафіі Езус у Найсвяцейшым Сакрамэнце чакае вернікаў прыкладна а 19-й гадзіне. У гэты час, пасля святой Імшы, распачнецца Крыжовы шлях, а затым - Адарацыя з магчымасцю споведзі. Набажэнства працягнецца да 22 гадзін.

Нагадаем, у сваім пасланні на Вялікі пост Папа заклікаў каталіцкіх вернікаў горача выйсці на велікапосны шлях, абапіраючыся на міласціну, пост і малітву. Добрай падтрымкай ён назваў агульнакасцёльную ініцыятыву «24 гадзіны для Пана», бо яна з’яўляецца стымулам для таго, каб сакрамэнт пакаяння ажыццяўляўся ў кантэксце эўхарыстычнай адарацыі. Ён заклікаў, каб у кожнай дыяцэзіі свету па меншай меры адзін храм заставаўся адчыненым на працягу ўсіх сутак.

Францішак пажадаў, каб кожны вернік перажыў досвед вучняў Эмаус, каб сэрца кожнага зноў запалымнела верай, надзеяй і любоўю.  

Last modified onПятніца, 09 Сакавік 2018 22:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.