Logo
Print this page

Біскуп Казімір Велікаселец наведвае з «калядой» жыллё гомельскіх каталікоў

Абрад асвячэння жылля праводзіцца для выгнання злога духа і Божага дабраславення сям'і.

Традыцыйна ў пачатку года каталіцкія святары наведваюць сваіх вернікаў з душпастырскім візітам, падчас якога асвячаюць іх дамы і кватэры. Падчас «каляды» біскуп Казімір Велікаселец і вікарый парафіі айцец Дамінік Шыманскі наведалі ўжо дзесяткі сем'яў.

- Дом трэба асвячаць як мінімум раз у год, - кажа кс. Дамінік. - Па-першае, таму, што ў хаце можа жыць злы дух, якога трэба выгнаць. А па-другое, каб прасіць Госпада аб дабраславенні гэтай сям'і, аб дапамозе Хрыста ў іх жыцці.

Абрад асвячэння жылля складаецца з невялікай малітвы святара разам з гаспадарамі дома і акрапленнем яго святой вадой.

Біскуп Казімір у першую чаргу наведвае каталікоў з Савецкага раёна Гомеля, нядаўна ён пабываў у доме даўніх парафіянаў касцёла - праваабаронцы Алеся Яўсеенкі і вядомага беларускага барда Вальжыны Цярэшчанкі (на фота).

Запіс на асвячэнне жылля працягваецца, кожны можа запрасіць дадому біскупа або вікарыя парафіі.

Last modified onАўторак, 14 Студзень 2014 09:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.