Logo
Print this page

Відэа: гісторык распавёў пра трагічны лёс католікаў на Гомельшчыне ў XX ст.

Што змянілася з прыходам савецкай улады, што стала з храмамі пасля вайны, як развіваецца каталіцкая супольнасць у наш час?

Намеснік дэкана гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Скарыны прыняў удзел у адукацыйна-асветніцкім праекце KRAJAVID, які стварае відэа па гісторыі, культуры і цікавостках роднага краю. Вядомы гісторык распавёў, што побач з праваслаўем на Гомельшчыне было распаўсюджана і каталіцтва, мелася таксама шмат католікаў і касцёлаў.

- У складаным XX стагоддзі праз ганенні і рэлігійны ўціск давялося прайсці ўсім вернікам Гомельскага рэгіёну. Які супраціў аказвалі католікі савецкім уладам? Як паводзілі сябе ў гэтых складаных умовах вернікі і святары? Што здарылася з касцёламі пасля вайны і як развіваецца каталіцкая супольнасць на Гомельшчыне ў наш час? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Андрэй Лебедзеў, - распавялі Katolik.life аўтары праекту.

Media

Last modified onСубота, 31 Сакавік 2018 15:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.