BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельцы прынялі ўдзел у сустрэчы з Папам Францішкам

У Рыме адбылося святкаванне 50-годдзя Неакатэхуменальнага шляху.

Пілігрымка з Гомеля адправілася ў Рым - гомельскія католікі, члены суполак Нэакатэхуменальнага шляху, пабывалі на сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам. Пантыфік наведаў святкаванне 50-годдзя Неакатэхуменальнага шляху, дзе была таксама дэлегацыя з Гомеля на чале з ксяндзом Юрыем Варанко.

Святы Айцец падкрэсліў важнасць місіі, якая ажыццяўляецца Неакатэхуменатам – яна адлюстроўвае верную любоў Бога. Ён адзначыў, што місія патрабуе выхаду насустрач іншым, хоць у жыцці ёсць моцная спакуса застацца на месцы, не рызыкаваць. Езус заахвочвае, заўсёды быць на шляху, вандраваць па свеце ў пошуках брата, які да гэтага часу не спазнаў радасці Божай любові. Папа адзначыў, што місія патрабуе спрыту, адмовы ад непатрэбнага баласту, даверу да Бога.

“Для таго, каб прапаведаваць, неабходнае адрачэнне. Толькі Касцёл, які адракаецца ад свету, абвяшчае Пана добра. Толькі Касцёл, вызвалены ад улады і грошай, свабодны ад трыумфалізма і клерыкалізма, годны даверу ў сваім сведчанні аб тым, што Хрыстус вызваляе чалавека”, - цытуе be.radiovaticana.va.

Францішак дадаў, што місія заўсёды здзяйсняецца разам, і гэтаму трэба вучыцца. “Трэба, напрыклад, быць асцярожным, каб не дыктаваць тэмп іншым. Хутчэй, мы павінны суправаджаць і чакаць, маючы на ўвазе, што тэмп іншых не такі, як у нас. (...) Мы – пілігрымы, якія ў суправаджэнні братоў ідуць побач з іншымі братамі, і добра, калі гэта робіцца з індывідуальным падыходам, з клопатам і павагай да дарогі кожнага, без ніякага прымусу да развіцця, таму што адказ Бога спее толькі ў шчырай і сапраўднай свабодзе”, - сказаў Папа.

Затым Святы Айцец нагадаў, што ўваскрослы Езус сказаў апосталам навучаць усе народы. Ён адзначыў, што сутнасцю місіі з’яўляецца дзяленне з іншымі тым, што мы атрымалі: сустрэчай любові, якая змяніла наша жыццё.

Гаворка ідзе пра сведчанне, што Бог любіць нас, і што з Ім магчыма сапраўдная любоў, якая вядзе да ахвяравання сваім жыццём у сям’і, святарстве, працы, манаскім жыцці і сужэнстве.

Францішак заклікаў місіянераў Неакатэхумената, не выключаць нікога са сваіх евангелізацыйных намаганняў, таму што Бог любіць усіх. Ён запрасіў іх не канцэнтравацца на негатыўных аспектах і толькі на тым, што трэба змяніць, але глядзець на рэчаіснасць сэрцам, з стаўленнем даверу і павагі.

“Думаючы пра нашага Айца, Які так любіць свет, любіце чалавецтва, будучы супрацоўнікамі радасці ўсіх. (...) Любіце культуру і традыцыі народаў, не выкарыстоўваючы ўсталяваных шаблонаў. Адштурхоўвайцеся не ад тэорый і схем, але канкрэтных сітуацый: такім чынам Святы Дух будзе фарміраваць прапаведванне ў адпаведнасці з сваім часам і шляхамі. І Касцёл будзе расці на Яго вобраз: аб’яднаны ў разнастайнасці народаў, дароў і харызматаў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што пакліканне і праца Неакатэхуменальнага шляху – гэта вялікі Божы дар для Касцёла ў нашы часы. Ён паабяцаў сваю малітву і заклікаў членаў каталіцкай супольнасці да мужнасці.

Last modified onАўторак, 08 Май 2018 13:02
Каментары   
+2 #1 Дмитрий 2018-05-19 01:21
Было здорово, видеть белорусский флаг в Риме, СВОИ
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць