BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першы вулічны кінапаказ пры касцёле сабраў каля 70 гомельцаў [фота]

Наступны сеанс - у бліжэйшую пятніцу, а 21.00.

Адкрыццё сезону кінапаказаў пад адкрытым небам у гомельскай рымска-каталіцкай парафіі наведалі каля 70 чалавек. У асноўным, гэта моладзь, аднак прыйшлі паглядзець фільм і старэйшыя людзі, некаторыя сабраліся цэлымі сем'ямі. Першы кінасеанс у двары касцёла адбыўся 10 жніўня, распавёў Katolik.life пробашч парафіі кс. Юры Варанко.

Для кінапаказаў традыцыйна адбіраюць папулярныя, але сур'ёзныя фільмы, якую нясуць карысць для душы. У гэты раз глядзелі «Шлях» (The Way) Эміліо Эстэвеса.

- Ідэя кінапаказаў у тым, каб адцягнуць моладзь ад бесталковых справаў і даць магчымасць цікава, з карысцю правесці час, - кажа святар.

Забаўляльнага кіно не будзе ў касцёле і па той прычыне, што пятніца для католікаў і ўсіх хрысціянаў - дзень смутку, калі вернікі ўзгадваюць пакуты і смерць Езуса Хрыста, трымаюць пост, устрымліваюцца ад забаваў.

Перыядычнасць сустрэч пакуль вызначылі як штотыднёвую - пры добрым надвор'і. У наступную пятніцу, 17 жніўня, зноў чакаецца цёплы, без ападкаў вечар, таму кінасеанс павінен адбыцца. Рэкамендуем захапіць з сабой рэпеленты ад камароў - па вечарах іх цяпер асабліва шмат.

Нагадваем адрас храма: вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт». Пачатак сеансу - 21.00.

Last modified onСерада, 19 Верасень 2018 15:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць