Logo
Print this page

Shakunova правядзе паэтычны вечар ва ўтульным двары гомельскага касцёла

Кожны яе выступ - гэта заўсёды самаэмпатыя і запрашэнне ў перажыванне пачуццёвага досведу аўтара, кажуць арганізатары.

Насця Шакунова - малады гомельскі паэт, якая працуе ў стылі імпрэсіянізму, фенаменалогіі, постмадэрну - запрашае на свой творчы вечар. 26 жніўня Насця прадэкламуе свае тэксты ў нетрывіяльным і вельмі ўтульным месцы - у двары каталіцкага храма Нараджэння Божай Маці.

Прыходзь 26 жніўня

Куды: Двор касцёла на Савецкай 118 (прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт»)

Пачатак: 20.00

Уваход вольны

Апраніся цёпла, пліз, і вазьмі антыкамарыны сродак

Насця - пераможца паэтычнага конкурсу «Рухавік 2015», удзельнік міжнароднага літаратурнага фестывалю «Вершы на асфальце 2016», рэзідэнт паэтычных івэнтаў, літаратурных семінараў, пленэраў, вечарынак, арганізатар і вядучы праекта @shakunovalive.

Кожны выступ Shakunova - гэта заўсёды самаэмпатыя і запрашэнне ў перажыванне пачуццёвага досведу аўтара, гавораць ініцыятары паэтычнай вечарыны.

Media

Last modified onПанядзелак, 27 Жнівень 2018 23:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.