Logo
Print this page

У Гомелі адкрылі прыватны цэнтр з бясплатнымі заняткамі і семінарамі для цяжарных і кормячых мам [фота]

На разнастайных курсах навучаць нараджаць без болю натуральна, правільна дыхаць падчас родаў, спраўляцца са страхам, правільна карміць, купаць і насіць малога.

У Гомелі адкрыўся прыватны цэнтр «Мама плюс», які ладзіць пастаянныя курсы для цяжарных і кормячых мам. Кіраўнікі цэнтра, шматдзетныя бацькі, парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы Марыян і Вольга Голуб на пастаяннай аснове праводзяць для сужэнцаў курсы, практычныя семінары і трэнінгі па падрыхтоўцы да родаў, грудным гадаванні і догляду за нованароджаным, а таксама творчыя майстэрні і тэматычныя сустрэчы для кормячых мам. У правядзенні курсаў таксама ўдзельнічаюць урач-гінеколаг Вольга Несцерава і слінгакансультант Алена Налімава.

У прыватнасці, на курсах навучаць нараджаць без болю натуральна, правільна дыхаць падчас родаў, спраўляцца са страхам, правільна карміць, купаць і насіць малога. Многія заняткі і семінары ў цэнтры ладзяцца бясплатна.

Цэнтр адкрыты па адрасе: Гомель, вул. Савецкая, 126, папярэдні запіс на курсы абавязковы па тэлефонах (044) 7229167, (044) 7229163.

Last modified onАўторак, 18 Люты 2014 09:20
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.