Logo
Print this page

Дом міласэрнасці запрашае мамаў на суботнія сустрэчы

А па нядзелях арганізаваны сустрэчы для моладзі.

Каталіцкі Дом міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі запрашае на сустрэчы мамаў. У праграме - малітва, стасункі, чаяванне. Сустрэчы праходзяць штотыдзень па суботах у 15.00.

А па нядзелях у той жа час у Дом міласэрнасці запрашаюць моладзь. З дзяўчатамі і хлопцамі будуць праводзіцца асобныя сустрэчы, і раз на месяц - агульныя.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па тэлефоне ў Гомелі 601751 (сястра Малгажата).

Нагадаем, адзіныя ў Беларусі прадстаўніцы ордэна Маці Тэрэзы служаць у Гомелі. Законніцы розных нацыянальнасцяў утрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным ўжо 25 гадоў і займаюцца многімі справамі міласэрнасці. Дом сясцёр служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сестры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абеды для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, дапамагаюць дзецям з малазабяспечаных і праблемных сем'яў. Наогул, дапамагчы сестрам у гэтай справе можа кожны: напрыклад, раздаць ежу, памыць посуд, прынесці вопратку ці абутак.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.