Logo
Print this page

Гамяльчанцы Дашы Журбіной зноў патрэбна дапамога!

Яе мама не толькі не пакінула дзяўчынку ў радзільным доме, як угаворвалі лекары, але ўжо шмат гадоў не апускаючы рук змагаецца за выздараўленне дачкі.

Ужо зусім хутка каталікі пачнуць Вялікі пост, адзін з галоўных складнікаў якога - міласціна. Выканаць Слова Божае аб міласціне і атрымаць вялікую ласку для сябе можна праз дапамогу тым, хто жыве зусім побач.

Дыягназ 20-гадовай дзяўчыны - ДЦП, геміплегія III ступені, сутаргавы сіндром. Дашына мама Наталля не толькі не пакінула дзяўчынку ў радзільным доме, як яе ўгаворвалі лекары, але ўжо на працягу многіх гадоў не апускаючы рук змагаецца за выздараўленне дачкі, стала падтрымкай і апорай іншым бацькам хворых дзяцей - тым, хто не ведае што рабіць і куды звярнуцца за дапамогай.

- Даша прайшла ўжо шмат курсаў лячэння ў Германіі. Самая вялікая радасць ад паездкі, гэта тое, што ў нас ёсць рэальныя адчувальныя паляпшэнні. Першае, што нас парадавала - прайшлі моцныя болі ў тазасцегнавым суставе. Па спіне таксама вельмі добрыя перспектывы. Справа ў нас былі вельмі напружаныя мышцы з-за скрыўлення пазваночніка налева, і калі Дашу садзіла ў вазок, ёй было вельмі балюча з-за змены становішча. Цяпер яна ўжо садзіцца спакайней і сядзіць больш упэўнена, бо няма вострага болю, - кажа мама дзяўчыны.

28 чэрвеня Дашу чакаюць у Германіі на чарговае пасляаперацыйнае лячэнне. Але сабраных грошай зусім няшмат. Зараз на дабрачынным рахунку Дашы ляжыць 200 еўра. А аплаціць клініку неабходна ў чэрвені, каб атрымаць запрашэнне і паспець працягнуць візы. Нядаўна з клінікі даслалі рахунак - 21806 еўра.

- У сувязі з тым, што ў нас ёсць страх не паспець сабраць неабходную суму для аплаты клінікі, а прапускаць лячэнне ў гэтым годзе нам ніяк нельга, я разглядаю іншыя альтэрнатыўныя варыянты, - кажа Наталля. - Звязалася з чэшскім рэабілітацыйным санаторыем ў горадзе Цяпліцы, і яны далі дабро прыняць Дашу ў ліпені на рэабілітацыю. Я разумею, што лячэнне ў клініцы і ў санаторыі - гэта дзве зусім розныя рэчы, але калі мы не патрапім у клініку, то паедзем у Цяпліцы. Інакш у нас будзе вельмі працяглы перапынак у лячэнні, і ўсе дасягнутыя вынікі пачнуць вельмі хутка адкочвацца назад. Але я вельмі веру, што ў нас усё ж такі атрымаецца трапіць у клініку. І вельмі разлічваю на вашу дапамогу і падтрымку, дарагія нашы сябры!

Пералічыць грошы можна на нумар тэлефона МТС +375 29 7302375, у далейшым яны выводзяцца на банкаўскі рахунак. Або іншымі спосабамі, апісанымі на сайце dashahelp.ru.

Last modified onАўторак, 25 Люты 2014 08:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.