Logo
Print this page

На месцы старажытных могілак у Гомелі будаўнікі збіраюць мяхі чалавечых парэшткаў [фота]

Частку астанкаў, сярод якіх можа быць прах княгіні Ірыны Паскевіч, пахаваюць на тэрыторыі касцёла.

У Студэнцкім скверы ў цэнтры Гомеля, за рыма-каталіцкай царквой, ідзе замена цеплатрасы. Раней тут знаходзіліся старадаўнія Навікоўскія могілкі, дзе хавалі як праваслаўных, так і каталікоў. Менавіта тут знаходзілася магіла княгіні Ірыны Паскевіч. Спачатку вядомая дабрадзейка была пахавана ля сцен Петрапаўлаўскага сабора, але ў 1930-х гадах магілу перанеслі на Навікоўскія могілкі. На жаль, магіла не захавалася, могілкі неўзабаве ліквідавалі, разбіўшы на гэтым месцы сквер.

Як толькі будаўнікі пачалі ў скверы земляныя работы, яны знайшлі чалавечы чэрап і выклікалі міліцыю. Экспертыза ўстанавіла, што парэшткам больш за 100 гадоў, таму нічога крымінальнага ў знаходцы няма. Пазней будаўнікі сталі ўзнімаць з зямлі парэшткі дзясяткаў людзей.

З пытаннем, што рабіць з косткамі, яны звярнуліся да пробашча рыма-каталіцкай парафіі айца Славамір Ласкоўскага. Разам са святаром вырашана было акуратна сабраць усе астанкі ў спецыяльную скрыню і перапахаваць на тэрыторыі касцёла.

Таксама замену цеплатрасы суправаджаюць работнікі пахавальнай арганізацыі, якія складаюць рэшткі ў мяшкі і, па іх словах, вязуць на Рандоўскія могілкі для перапахавання.

 

Last modified onПанядзелак, 03 Сакавік 2014 09:00
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.