BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сям'я праваслаўных і католікаў хрысціла першынца ў касцёле [ФОТА]

Бацькам пажадалі перадаць Сашы веру, навучыць яе слухаць у першую чаргу Госпада [+ што павінен рабіць хросны]

Чарговая радасная падзея для каталіцкай парафіі ў Гомелі і, у прыватнасці, сям'і Палевіковых: маладыя сужэнцы Яўген і Яна (Гулевіч) хрысцілі сваю першую дачку Аляксандру. Цікава, што муж - праваслаўнай канфесіі, гэтак жа як і хросная Ганна. А мама і хросны - католікі. Дарэчы, брала шлюб маладая пара таксама ў каталіцкай парафіі.

Перадаць Сашы веру, навучыць яе слухаць у першую чаргу Госпада, а таксама любіць Бога і бліжняга - гэтага пажадаў бацькам айцец Юрый.

- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы сваё дзіцяці для хросту, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у стасункі з Богам. Гэта стасункі жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хросце. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку прабачаецца першародны грэх і ўсе грахі, учыненыя да хрышчэння.

Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў.

Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах і дарыць хрэснікам падарункі на Каляды і Дзень нараджэння. Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна.

Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець стасункі з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, дапамагаць вадзіць у Нядзельную школу, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.

Last modified onСерада, 07 Лістапад 2018 21:40
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць