Logo
Print this page

У Гомелі асвечана і пачала функцыянаваць каталіцкая капліца [ФОТА]

У Савецкім раёне з'явілася месца, дзе католікі могуць збірацца на службу

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці - Маці Божай Вастрабрамскай, біскуп Казімір Велікаселец асвяціў капліцу ў Савецкім раёне Гомеля. Тут, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, нядаўна была ўзведзена часовая капліца, каб мясцовыя католікі змаглі збірацца тут на службу. Цяпер ім не давядзецца дабірацца праз увесь горад да пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай - біскуп Казімір будзе рэгулярна служыць святую Імшу ў капліцы.

Адначасова працягваюцца працы па ўзвядзенні новага каталіцкага храма - будаўнікі завяршаюць заліццё падмурка. Нагадаем, касцёл з'явіцца на скрыжаванні вуліцы Аб'язной і праспекта Рэчыцкага, на ўездзе ў Гомель з боку Рэчыцы.

Фінансаванне працаў ажыццяўляецца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў і спонсарскай дапамогі.

Касцёл спраектаваны ў псеўдагатычным стылі, выцягнуты дагары і мае 30-метровыя вежы, паколькі побач знаходзяцца шматпавярховыя дамы, якія б закрывалі б сабой невысокі храм.

Цікава, што краевугольны камень новага касцёла ў Гомелі блаславіў Папа Рымскі Францішак.

Last modified onАўторак, 20 Лістапад 2018 20:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.