Logo
Print this page

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Гомелі сустракалі ўсяночным чуваннем

На малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у асноўным, сабралася парафіяльная моладзь

Перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў гомельскім каталіцкім храме вернікі моляцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу ўсёй ночы. Пачалося сузіранне ў 21.30 у пятніцу, а скончыцца - перад службай у 7.00 у суботу. На начное чуванне, у асноўным, сабралася парафіяльная моладзь.

Нагадаем, цяпер у Каталіцкай царкве праходзіць перыяд Адвэнту - радаснага чакання Прыхода Збавіцеля, Божага Нараджэння. А папярэдняе начное чуванне праходзіла ў гомельскім касцёле напярэдадні Дня ўсіх святых [фота, відэа]

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.