Logo
Print this page

Сустрэча веруючай моладзі ў Гомелі: стасункі, гульні, сцэнкі, канферэнцыі і малітва [фота]

Праз кнігу Ёны, фільмы і ролікі святар раскрываў тэму талентаў і паклікання кожнага чалавека.

15 сакавіка ў Гомелі прайшла сустрэча для моладзі Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы. Ладзіў сустрэчу ў выглядзе рэкалекцыі малады вікарый гомельскага касцёла айцец Дамінік Шыманскі з дапамогай маладых вернікаў. У духоўных практыкаваннях удзельнічалі хлопцы і дзяўчаты са Светлагорску, Жлобіна і Гомеля.

Сустрэча праходзіла ў Доме міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы. Маладыя людзі ў гульнявой форме пазнаёміліся адзін з адным, слухалі канферэнцыі святара, прыдумлялі сцэнкі і рабілі постэры па матывах біблейскай кнігі прарока Ёны, якой была прысвечана сустрэча. Праз гэтую кнігу, а таксама з дапамогай відэаролікаў і невялікіх фільмаў айцец Дамінік раскрываў тэму талентаў і паклікання кожнага чалавека.

Таксама маладыя людзі разам смачна паабедалі, а завяршылася сустрэча асабістай споведдзю і ўдзелам у святой Імшы, якую правёў біскуп Казімір Велікаселец.

Media

Last modified onПанядзелак, 17 Сакавік 2014 09:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.