Logo
Print this page

У гомельскіх хоспісах каталіцкая моладзь паказала Велікодныя спектаклі

Вернікі штогод прыносяць святочны настрой самотным старым людзям

Па традыцыі, штогод у Велікодны час моладзь гомельскай рыма-каталіцкай парафіі наведвае сацыяльныя ўстановы, у якіх дажываюць свой век адзінокія хворыя пажылыя людзі. Прынесці ім святочны настрой каталіцкая моладзь імкнецца праз Велікодныя спектаклі, якія ставіць разам з сёстрамі ордэна Маці Тэрэзы.

Цёплыя сустрэчы ладзяць у Стара-Дятлавіцкім шпіталі сястрынскага догляду, Дуянаўскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

З дапамогай спектакляў маладыя вернікі ў цікавай, даступнай форме распавядаюць гледачам пра Уваскрасенне Хрыстова, пра сэнс гэтай падзеі і пра тое, як Ахвяра Збавіцеля тычыцца кожнага, і чаму свята актуальнае ва ўсе часы, у тым ліку цяпер, амаль праз 2000 гадоў.

Фота: Раман Губанаў

Last modified onСубота, 11 Май 2019 16:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.