Logo
Print this page

25-годдзе святарства адзначае гомельскі дэкан кс. Тадэвуш Саморэк

Амаль усе гэтыя гады польскі святар аддаў служэнню ў Беларусі

Кіраўнік Гомельскага дэканата Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ксёндз Тадэвуш Саморэк 21 траўня адзначае 25-годдзе святарскага пасвячэння. Амаль усе гэтыя гады ён аддаў служэнню ў Беларусі, хоць сам па нацыянальнасці паляк. Кс. Тадэвуш скончыў Люблінскую духоўную семінарыю і стаў святаром у 1994 годзе, а затым прыехаў у Беларусь па запрашэнні сябра - кс. Славаміра Ласкоўскага. Гэта адбылося ў 1999 годзе. Спачатку кс. Тадэвуш дапамагаў адраджаць каталіцкую супольнасць у Гомелі, а з 2003 года служыць у Светлагорску пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Таксама святар узначальвае парафію Святога Міхала Арханёла ў Акцябрскім.

Вернікі ад душы віншуюць кс. Тадэвуша са святам, жадаюць Божага благаслаўлення, міру, святла, радасці і дапамогі Духа Святога ў плённым служэнні.

Last modified onСерада, 22 Май 2019 14:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.