Logo
Print this page

Католікі прапаведуюць Евангелле на вуліцы ў Гомелі [фота]

Вернікі чытаюць Біблію, спяваюць, танчаць і распавядаюць пра асабістую сустрэчу з Езусам

Кожную нядзелю Велікоднага перыяду Нэакатэхуменальныя суполкі Каталіцкай царквы ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы - каля касцёла мінакам гавораць пра любоў і збаўленне ў Езусе Хрысце. Ва ўсім свеце ў гэты час католікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, аб Яго любові і перамозе над смерцю. Паводле беларускіх законаў без дазволу ўладаў праводзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на прылеглай да храма тэрыторыі. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы гэтаму нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.

Пад гітары і барабаны вернікі з суполак спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць, гавораць пропаведзь і асабістае сведчанне - зыходзячы са свайго досведу, распавядаюць, як ўваскрослы Хрыстус дзейнічае ў іх жыцці. Такія сустрэчы ля касцёла ладзяцца кожную нядзелю ў 13.30. Католікі запрашаюць прыйсці кожнага, каб пачуць Добрую вестку.

Last modified onПанядзелак, 27 Май 2019 17:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.