Logo
Print this page

Расклад службаў на Вялікі тыдзень і Велікодную сядміцу ў гомельскім касцёле

Для гомельскіх уніятаў Велікодная Літургія пройдзе ў суботу ў катэхетычнай залі на першым паверсе касцёла.

Магчымасць споведзі ў гомельскіх каталікоў будзе ў панядзелак, у аўторак і ў сераду да і пасля Імшы. У чацвер у 10.00 на святой Імшы Міра Эксцэленцыя біскуп Казімір Велікаселец прыме абнаўленні абяцанняў у святароў, што служаць у Гомельскай вобласці, і асвяціць алей для хросту і для памазання хворых.

З вячэрняй службы Вялікага Чацвярга пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, падчас якога вернікі перажываюць Велікодную Таямніцу Госпада Ісуса Хрыста - Яго збаўчую смерць і ўваскрасенне.

Чацвер Апошняй Вячэры /17.04/ - святая Імша ў 19.00.

Страсная Пятніца /18.04/ - Ранішнія хвалілі ў 8.00, Крыжовы Шлях у 15.00, Літургія Мукі Пана ў 19.00.

Вялікая Субота /19.04/ - Ранішнія хвалы ў 8.00. Дабраславенне пасхальнай ежы з 9.00 да 12.00 (праз кожныя паўгадзіны).

Усяночнае Велікоднае Чуванне ў 23.00.

Уваскрасенне Гасподняе. Св Імша ў 9.00 і ў 12.00. У Пасхальную нядзелю не здзяйсняецца Св. Імша ў 17.00.

Велікодны Тыдзень (Сядміца) - Св. Імша ў аўторак, чацвер і ў суботу ў 8.00; у панядзелак, сераду і ў пятніцу ў 19.00.

Грэка-каталіцкая парафія Трох свяціцеляў правядзе святочную Боскую Літургію Ўваскрасення Хрыстовага ў суботу, 19 красавіка, у 16.30 у катэхетычнай залі на першым паверсе касцёла.

Last modified onПанядзелак, 14 Красавік 2014 09:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.