Logo
Print this page

У гомельскім касцёле змяняецца расклад Імшаў

Гэта абумоўлена тым, што ў парафіі застаўся толькі адзін святар

З 9 верасня ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці ўводзяцца змены ў раскладзе святых Імшаў. Як і некалькі гадоў таму, службы ў касцёле па буднях будуць праводзіцца адзін раз у дзень па чарзе раніцай і ўвечары.

Такім чынам, у панядзелак, сераду і пятніцу святая Імша будзе цэлебравацца ў 18.30. У аўторак, чацвер і суботу - у 8.00.

Гэта абумоўлена тым, што ў парафіі застаўся толькі адзін святар - пробашч кс. Юры Варанко, які таксама з'яўляецца дырэктарам Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» і мае вялікую нагрузку як у парафіі, так і па рэалізацыі дабрачынных праектаў. Калі ў касцёле з'явіцца другі святар, святыя Імшы па буднях зноў будуць праходзіць двойчы на дзень - раніцай і ўвечары.

Расклад службаў па нядзелях не змяніўся - яны па-ранейшаму служацца ў 9.00, 12.00 (на беларускай) і 17.00 (на польскай мове).

Last modified onСубота, 07 Верасень 2019 18:15
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.