Logo
Print this page

«Аддацца ў рукі Божыя». У гомельскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

Пасля Імшы вакол святыні правялі ўрачыстую працэсію

7 верасня парафіяльнае свята адзначылі ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці. На святую Імшу, якую цэлебраваў біскуп Казімір Велікаселец, сабраліся святары і шматлікія вернікі. Парафіяльнае свята прайшло ў цёплай малітоўнай атмасферы. Гомельскія вернікі і госці парафіі сабраліся вакол Езуса і Яго Матулі, каб павіншаваць Яе з днём народзінаў.

Малады пробашч новай парафіі ў Ляхавічах, кс. Павал Мазан, які дагэтуль служыў у Гомелі, таксама прыехаў на ўрачыстасці. Падчас казання ён засяродзіў увагу на пытанні Божай волі і заахвоціў цалкам аддацца ў Божыя рукі, нават калі ў нас іншыя планы - як гэта зрабіла Маці Божая.

Пасля святой Імшы вакол святыні правялі ўрачыстую працэсію. А пазней, увечары гомельскія католікі прачыталі Нешпары і сабраліся за агульным святочным сталом.

Тэкст: Яўгенія Багданава

Фота, відэа: Аліна Ярмоленка, Аляксандр Забароўскі, Яна Цяпіна, Кіра Палявая, Вераніка Ўласава, Вікторыя Каржанеўская

Media

Last modified onПанядзелак, 09 Верасень 2019 15:02
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.