Logo
Print this page

25 гадоў святарства, з іх 20 - у Беларусі: кіраўніка дэканата павіншавалі з юбілеямі

Гэта адбылося на парафіяльным фэсце Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску

Некалькі дзясяткаў вернікаў гомельскага касцёла адправіліся ў Светлагорск, дзе мясцовая каталіцкая парафія адзначала парафіяльнае свята Узвышэння Святога Крыжа. Падчас фэсту нязменнага пробашча парафіі гомельцы павіншавалі адразу з некалькімі юбілеямі: ксяндзу Тадэвушу Саморэку - 50 гадоў, з іх 25 гадоў ён з'яўляецца святаром і ўжо 20 гадоў служыць у Беларусі.

Кс. Тадэвуш - кіраўнік Гомельскага дэканата Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы. Амаль усе гады свайго святарства і сваёй маладосці ён аддаў служэнню ў Беларусі, хоць сам па нацыянальнасці паляк. Спачатку кс. Тадэвуш дапамагаў адраджаць каталіцкую супольнасць у Гомелі, а з 2003 года служыць у Светлагорску пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Таксама святар узначальвае парафію Святога Міхала Арханёла ў Акцябрскім.

Media

Last modified onСерада, 18 Верасень 2019 00:42
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.