Logo
Print this page

Першую Імшу ў гомельскім касцёле адслужыў айцец Ануфрый

Малады святар з Мінску пачаў працаваць у маладой гомельскай парафіі

У Гомелі пачаў служыць новы каталіцкі святар - 33-гадовы айцец Ануфрый, да пасвячэння - Дзяніс Альховік. Малады святар родам з Мінску, з парафіі святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл), а належыць да ордэна святога Паўла Першага Пустэльніка (паўліны з Яснай Гары). Вучыўся Дзяніс у манаскай семінарыі ў Кракаве, быў высвечаны ў 2017 годзе. Пасля пасвячэння яго адправілі працаваць у кляштар айцоў-паўлінаў у Карэлічах Гродзенскай вобласці.

І вось цяпер, праз два гады, святара скіравалі ў маладую гомельскую парафію Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ён прызначаны вікарыем. А 10 лістапада ён адслужыў першую святую Імшу ў касцёле Нараджэння Божай Маці - у пакуль адзіным каталіцкім храме ў горадзе.

Нагадаем, другі храм - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - пакуль будуецца, але ўжо ўзведзена часовая капліца, дзе рэгулярна служыцца святая Імша. Пробашч парафіі - таксама паўлін, айцец Леанард Адушкевіч.

Last modified onАўторак, 12 Лістапад 2019 14:32
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.