Logo
Print this page

Гомельскія нэакатэхумены наведалі Каралеву Палесся (дададзены фота)

Раніцай 15 верасня выправіўся ў шлях да іконы Маці Божай Лагішынскай - Каралевы Палесся - аўтобус з Гомеля. У пілігрымку паехалі браты і сёстры з Нэакатэхуменальных суполак гомельскай рыма-каталіцкай парафіі.

Узначаліў пілігрымку новы вікарый - ксендз Дамінік, ён жа цэлебраваў у Лагішыне Святую Імшу. Вернікі дзякавалі Панне Марыі за дар Нэакатэхуменальнай Дарогі, якая садзейнічае фарміраванню хрысціянскага і асабістага, сямейнага жыцця, дае сілу для евангелізацыі. Таксама нэакатэхумены дзякавалі Багародзіцы за ўсе Статуты, якія мае Дарога, усе прававыя становішча ў Касцёле.

Нагадаем, першая падобная пілігрымка ўжо адбылася напрыканцы жніўня да іконы Маці Божай Чанстахоўскай. Больш падрабязна пра Нэакатэхуменальны шлях чытайце ў адпаведнай тэме форуму >>>

 

Фота Івана Малчанава


Last modified onНядзеля, 30 Верасень 2012 01:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.