Logo
Print this page

Святая Імша і духоўныя практыкаванні ў Гомелі - онлайн

Запрашаем далучыцца да малітвы і рэкалекцый у рэальным часе

29-31 сакавіка ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці праходзяць Вялікапосныя духоўныя практыкаванні. Рэкалекцыі праводзіць малады святар Юрый Пракапюк з Брэста.

Духоўныя практыкаванні пройдуць на св. Імшах у нядзелю ў 9.00, 12.00 і 17.00, у панядзелак - на Літургіях пакаяння ў 9.00 і 19.00 (св. Імша будзе ў 18.30), у аўторак - на св. Імшах у 8.00 і 19.00.

У перыяд эпідэміі каронавірусу, калі многія не могуць наведваць храмы з-за хваробы ці з-за асцярогі заражэння (асабліва гэта актуальна для пажылых людзей), у гомельскай парафіі арганізавалі анлайн-трансляцыю св. Імшаў з рэкалекцыямі.

Далучыцца онлайн да малітвы Касцёла і духоўным практыкаванням можна на гэтай старонцы. Відэа будзе дадавацца штодня.

Media

Last modified onЧацвер, 02 Красавік 2020 22:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.