Logo
Print this page

Доктар тэалогіі, магістр гісторыі: у Гомелі будзе служыць новы каталіцкі святар

Кс. Юры Дрозд да гэтага часу быў дырэктарам Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах

У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці, нарэшце, прызначаны вікарый. Нагадаем, доўгі час у касцёле служыў толькі адзін святар - пробашч ксендз Юры Варанко. З лютага яшчэ адным святаром у парафіі будзе ксендз, якога таксама завуць Юры. Да гэтага часу ён быў дырэктарам Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах. Магістр гісторыі, доктар тэалогіі, аўтар артыкулаў у каталіцкай прэсе - гэта ксендз Юры Дрозд.

Святару - 35 гадоў. Ён нарадзіўся ў Жлобіне. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на гістарычным факультэце ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дзе затым атрымаў ступень магістра гісторыі. У 2008 годзе паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Дыяканскае пасвячэнне атрымаў у 2013 годзе з рук біскупа Казіміра Велікасельца, а прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў біскуп Антоній Дзям'янка ў 2014 годзе. У 2020 годзе кс. Юры Дрозд абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ. Выкладае ў баранавіцкім каледжы Экуменічную тэалогію і Уводзіны ў тэалогію.

Last modified onПанядзелак, 08 Сакавік 2021 23:32
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.