Logo
Print this page

Сюрпрыз да Вялікадня - архіў навін аб жыцці парафіі

На сайце з'явілася новая старонка - каб захаваць гісторыю і абнавіць ўспаміны

Да свята Уваскрэсення Хрыстовага на katolik.life з'явілася новая старонка - Архіў нашага сайта. Нагадаем, сайт стварыла група вернікаў у 2009 годзе, з тых часоў ён мяняў пляцоўкі і відазмяняўся, таму цяпер даступныя не ўсе архіўныя артыкулы. Але дзеля захавання гісторыі парафіі і абнаўлення ўспамінаў адміністрацыя сайта пачала карпатлівую працу па сістэматызацыі і паступовай публікацыі архіва. На дадзены момант ужо апрацаваны матэрыялы за 2009-2010 гады.

Да свята Вялікадня яны апублікаваныя для вольнага доступу. У табліцы можна знайсці файлы для запампоўкі ў фармаце PDF, у якіх размешчаны артыкулы пра навіны парафіяльнага жыцця на рускай і беларускай мовах. Асобна можна спампаваць архівы з фотаздымкамі - тэчкі размешчаны ў храналагічным парадку.

Last modified onСубота, 03 Красавік 2021 23:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.